Тэлефон загарэўся ў гродзенскай кавярні
Пацярпелых няма / @mchs112by
19 ліпеня ў гродзенскай кавярні загарэўся тэлефон наведвальніка. Сігнал пра задымленне паступіў на нумар 101 — кавярня знаходзіцца на тэрыторыі гандлёвага цэнтра па вуліцы Горкага.
Калі на месца прыбылі ратавальнікі, высветлілася, што супрацоўнікі кавярні ўжо ліквідавалі ўзгаранне.
Ніхто не пацярпеў, эвакуацыя не спатрэбілася. Агонь пашкодзіў толькі абіўку канапы. Кавярня працягнула працу ў звычайным рэжыме.
Прычыны загарання прылады высвятляюцца.