Тэхагляд аўтамабіляў у Беларусі даражэць не будзе

"Белтэхагляд" вырашыў адмовіцца ад ранейшага рашэння аб росце коштаў на свае паслугі. Прычынай такой адмовы называюць высокую фінансавую нагрузку на аўтаўладальнікаў, перадае interfax.by.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 траўня ўнітарнае прадпрыемства "Белтэхагляд" вызначыла новыя кошты на паслугі тэхагляду аўтамабіляў. Павышэнне склала 30 тысяч рублёў.

У Беларусі падаражэў тэхагляд аўтамабіляў

Перагляд коштаў быў звязаны са зменамі ў парадку тэхагляду. У прыватнасці, падчас тэхагляду быў уведзены новы этап — тэхнічны кантроль узроўню шуму сістэмы выпуску адпрацаваных газаў рухавіка. Гэтая навацыя і паўплывала на павелічэнне кошту. Аднак 5 траўня "Белтэхагляд" вырашыў адмовіцца ад павышэння коштаў, уведзенага за дзень да таго.

Фота — ctv.by