​“Тарпеда-БелАЗ” не можа перамагчы мясцовы клуб у Слуцку з 2020 года

"Торпедо-БелАЗ"

Жодзінскае “Тарпеда” не можа перамагчы ў Слуцку ўжо сем матчаў запар / "Торпедо-БелАЗ"

4 красавіка стартаваў трэці тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў Вышэйшай лізе. У Слуцку “Тарпеда-БелАЗ” і мясцовы “цукровы” клуб галоў не забілі — 0:0.​

Апошні раз “аўтазаводцы” абыгрывалі “цукровых” у верасні 2019 года. “Тарпеда-БелАЗ” пасля трох тураў здабыло ўсяго тры ачкі. За апошнія 10 сезонаў каманда з Жодзіна толькі двойчы стартавала яшчэ горш.​

Пры цяперашнім трэнеры Дзмітрыі Молашы такі правальны старт быў у 2022 годзе.​

У Брэсце мясцовае “Дынама” прымала навічка лігі “МЛ Віцебск” і прайграла з лікам 0:2. Ключавым момантам гульні стаў нерэалізаваны гаспадарамі пенальці ў сярэдзіне другога тайма. Удар адбіў брамнік гасцей Павел Паўлючэнка.​

5 красавіка пройдуць яшчэ тры матчы тура:​

“Маладзечна” — БАТЭ​

“Віцебск” — “Нафтан”​

“Дынама-Мінск” — “Нёман”​

6 красавіка трэці тур завершыцца трыма гульнямі:​

“Іслач” — “Мінск”​

“Арсенал” — “Смаргонь”​

“Гомель” — “Славія”

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.