Прысуд Святаславу Барановічу перанеслі на 12 сакавіка

У Маскоўскім судзе Мінска 28 лютага мусілі абвясціць прысуд грамадкаму актвісту Святаславу Барановічу. Яго вінавацяць у гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі пасля Марша недармаедаў увесну 2017 года.
Здарэнне адбылося, калі міліцыянты ў цывільным пачалі жорстка затрымліваць анархістаў — удзельнікаў Марша. На судзе Барановіч прызнаў сваю віну.
Пракурор Сергіенка папрасіла для актывіста чатыры гады зняволення. Яго чыстасардэчнае прызнанне яна назвала змякчальнай акалічнасцю, а ранейшую судзімасць за Плошчу-2010 — абцяжарвальнай.
Аднак у каментары Еўрарадыё памочнік старшыні суда Сафія Асмалоўская паведаміла, што суд перанесены на 12 сакавіка на 14.00. Прычынай пераносу называецца службовая занятасць.