Сясцёр-беларусак, зніклых у гарах Турцыі, знайшлі жывымі
Сёстры Валянціна і Марыя Іванковы / İHA
Сёстры-беларускі Валянціна і Марыя Іванковы, якія зніклі ў гарах Турцыі, знайшліся жывымі. Іх здароўе ў добрым стане, піша турэцкае выданне Nigde Anadolu са спасылкай на губернатара правінцыі Нігдзе.
Беларусак знайшлі сёння каля 16:50 у раёне Каеры.
Пра знікненне беларусак у Турцыі стала вядома 19 лістапада. Яны мусілі вярнуцца ў Анкару 18-га, але ад іх не было ніякіх вестак. Перад гэтым сёстры Іванковы пайшлі ў паход у Нацыянальны парк Едыгелер, а праз нейкі час сувязь з імі перапынілася.
Беларусак шукалі як пошукавыя групы, так і верталёты.