Сярод беларускіх беспрацоўных спрабуюць знайсці жаўнераў для расійскага войска
Армія, фота ілюстрацыйнае / BELTA
Добраахвотнікаў для расійскага войска спрабавалі знайсці ў беларускіх тэлеграм-каналах, якія публікуюць аб'явы аб вакансіях, піша reform.news.
Журналісты выдання заўважылі ў некалькіх каналах аб'явы з ідэнтычнай прапановай: "Тэрмінова! Добраахвотнікі на кантракт для МО РФ! Самыя высокія выплаты! Поўнае забеспячэнне, харчаванне, пражыванне, прэміі, простае афармленне! Праезд бясплатна з любога горада!”
Сярод патрабаванняў да кандыдатаў было пазначана "добрае здароўе". Такія аб'явы заўважылі ў двух групах, якія прапануюць працу ў Брэсце і Брэсцкай вобласці. Цяпер паведамленні на абодвух рэсурсах выдаленыя.