Сябры шоўмэна Дзядзі Вані пацвярджаюць, што ён трапіў у СІЗА — "НН"
Спявак і шоўмэн Дзядзя Ваня / onliner.by
Шоўмэн і спявак Іван Вабішчэвіч (творчы псеўданім Дзядзя Ваня) знаходзіцца ў СІЗА.
Пра затрыманне артыста стала вядома тыдзень таму. Канкрэтная прычына яго арышту не паведамлялася. Выказваліся розныя версіі — як палітычнага, так і фінансавага характару.
Цяпер сябры Дзядзі Вані пацвердзілі "Нашай Ніве", што ён знаходзіцца ў СІЗА.
Мяркуецца, што затрымаць яго маглі напрыканцы верасня: акурат тады ён апошні раз абнаўляў сацсеткі.
Вабішчэвіч не ўдзельнічаў актыўна ў пратэстах 2020 года, хаця яшчэ да выбараў выказаўся ў патрымку людзей, "якія перастаюць баяцца". Пасля гэтага ў яго адмянілі канцэрт у Гомелі.