Святлана Ціханоўская не прыйдзе на акцыі пратэсту

Кандыдатка ў прэзідэнты Святлана Ціханоўская не будзе ўдзельнічаць у вулічных акцыях пратэсту.
У каментары Бі-БІ-Сі прэс-сакратар яе штаба Ганна Красуліна заявіла: "Каманда прыняла рашэнне, што яе з'яўленне можа выклікаць нейкія парвакацыі дадатковыя, якіх мы б хацелі пазбегнуць. І яна як камандны гулец падпарадкавалася гэтаму рашэнню".
На прэс-канферэнцыі ўдзень 10 жніўня Ціханоўская так казала пра свой магчымы выхад на вулічныя акцыі пратэсту:
"Вы хочаце, каб я выйшла на вуліцу? Вам ад гэтага будзе лягчэй? Вы думаеце, што гэта не ўзмоцніць супрацьстаянне? Я не ведаю, як адказаць на гэтае пытанне. Я з народам, я нікуды не з'ехала".
Почему Тихановская не пойдет на акции протеста – объяснила пресс-секретарь объединенного штаба оппозиции. pic.twitter.com/cydrT8JSVD
— bbcrussian (@bbcrussian) August 10, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.