Сурок Філ прадказаў раннюю вясну
Сурок не спалохаўся свайго ценю / AP
Сурок Філ прадказаў раннюю вясну. Па шматгадовай традыцыі, 2 лютага яго пабудзілі ў амерыканскім гарадку Панксатоні ў штаце Пенсільванія.
Калі сурок палохаецца свайго ценю і ўцякае назад, зіма працягнецца яшчэ шэсць тыдняў. Калі ж ён не звяртае на цень увагі, вясна прыйдзе раней. На гэты раз так і адбылося.
АР