Сурок Філ прадказаў познюю вясну 2021 года

Сурок Філ прадказаў познюю вясну. 2 лютага ў амерыканскім горадзе Панксатоні, штат Пенсільванія, прайшла традыцыйная цырымонія. Сурка дасталі з нары і ён "убачыў свой цень" ды спалохаўся. А значыць, зіма ў Злучаных Штатах яшчэ працягнецца на доўгі час.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.