Супрацоўніка мінскай пошты затрымалі за татуіроўку
Затрыманы супрацоўнік пошты / тг-канал сілавікоў
Байцы ГУБАЗіК затрымалі супрацоўніка мінскай пошты. Відэа з ім з'явілася ў тг-канале сілавікоў.
Міліцыянтам не спадабалася, што на руцэ ў хлопца выбітая татуіроўка АСАВ — гэта абразлівае для паліцыянтаў скарачэнне. Яны абяцаюць, што затрыманаму прызначаць 15 сутак арышту.
Хлопец кажа, што "набіваў татуроўку па глупстве". Ён абяцае перабіць яе пасля адбыцця пакарання.