Суд спагнаў з выпускніцы музычнага каледжа больш за 40 тысяч рублёў

Справа дзяўчыны з музычнай адукацыяй трапіла ў суд (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
Суд спагнаў з выпускніцы музычнага каледжа больш за 40 тысяч рублёў. Гэта сродкі, затрачаныя дзяржавай на падрыхтоўку маладога спецыяліста. Іск падаў Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя Глінкі. Грамадзянскую справу разглядаў суд Заводскага раёна.
Дзяўчына скончыла каледж у 2018-м, вучылася ў ім "за кошт сродкаў мясцовага бюджэту". Тады ж яна падпісала з Мінкультам дамову аб адпрацоўцы тэрміну абавязковай працы, але ў далейшым праігнаравала яе. Вучылася ў Расіі ў Маскоўскай дзяржкансерваторыі імя Чайкоўскага, якую скончыла ў 2023 годзе.
У верасні 2023-га маці дзяўчыны папрасіла каледж разлічыць суму сродкаў, якія дзяржава патраціла на навучанне, каб яе кампенсаваць. Аднак, відаць, не чакала, што яна такая вялікая — 40678 рублёў. Заплацілі толькі 3000 рублёў. У выніку справа дайшла да суда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.