Стралкоў — пра поспехі ўкраінцаў: выбітнае разгільдзяйства камандавання РФ
Камандзір расійскіх дыверсантаў у Крыме і на Данбасе ў 2014-м, палкоўнік ФСБ у адстаўцы Ігар Стралкоў (Гіркін) у Telegram пракаментаваў сітуацыю на фронце ва Украіне. Ён піша, што ўкраінскае войска працягвае "кашмарыць" тылавыя склады і пункты кіравання расіян, выкарыстоўваючы заходнюю зброю. Стралкоў згадвае знішчаны чарговы склад — на гэты раз у Шахцёрску.
"У большасці выпадкаў падобныя поспехі праціўніка заснаваны на выбітным разгільдзяйстве камандавання, якое не лічыць неабходным ні маскіроўку, ні элементарныя меры бяспекі", — піша Ігар Стралкоў. Ён сцвярджае, што "на пяты месяц вайны ў частках і падраздзяленнях УС РФ амаль цалкам адсутнічаюць нават элементарныя маскіровачныя сеткі".