Stay Home: як беларусы сустракалі Вялікдзень пад анлайн-трансляцыі з касцёлаў

12 красавіка каталікі і пратэстанты святкуюць свята Уваскрэсення Хрыстова. Напярэдадні ў Вялікую суботу святары заклікалі вернікаў не ісці на вялікодную вігілію праз пандэмію каранавірусу, а глядзець яе анлайн. Вернікі даслалі Еўрарадыё фота, як яны сустракалі Вялікдзень дома, ля камп'ютараў і тэлевізараў.

Надзея Гацак жыве ў Мінску, Вялікдзень яна сустракала пад тэле-трансляцыю з мінскага кафедральнага касцёлу

Алена Жызнеўская разам з сынам таксама глядзелі трансляцыю з мінскага кафедральнага касцёлу па БТ1

Вялікодная вігілія і дзеці Кацярыны Баёк, Мінск

Ганна Наімовіч жыве ў Гродна. Яна глядзела святочную імшу з гарадзенскага кафедральнага касцёлу па БТ4

Сям'я Ганны Чорнай падчас вялікоднай вігіліі глядзела трансляцыю з касцёла Святога Роха ў Мінску

Так выглядае вялікодная вігілія Уладзіміра, які жыве ў Маскве. Ён уключаў трансляцыю з маскоўскага кафедральнага касцёлу

Сям'я Веранікі жыве ў Варшаве. Але вечар Вялікай суботы яны правялі пад трансляцыю святочнай імшы з фарнага касцёлу ў Лідзе

Маргарыта Капуста з Мінску глядзела трансляцыю з касцёлу Св. Яна Евангеліста (Кунцаўшчына)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.