Стаў вядомы лаўрэат Букераўскай прэміі за 2022 год
Падчас уручэння прэміі / reuters.com
Стаў вядомы лаўрэат Букераўскай прэміі за 2022 год. Гэта — Шэхан Карунацілака, пісьменнік з Шры-Ланкі. Быў адзначаны яго раман "Сем месяцаў Маалі Алмейды" — пра загінулага ваеннага фатографа, які выконвае місію ў замагільным жыцці.
Урачыстая цырымонія ўручэння прэміі прайшла ў Лондане. Як піша Reuters, Карунацілака атрымаў прыз ад каралевы-кансорта Камілы. Ён складае 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў (56,8 тысячы долараў).
Букераўская прэмія — прэстыжная ўзнагарода, якая ўручаецца за найлепшы раман, напісаны на англійскай мове.