Стармер: Пуцін не мае сур’ёзных намераў адносна міру
Брытанскі прэм'ер Кір Стармер / gov.uk
Прэм’ер Вялікабрытаніі заявіў пра “поўнае ігнараванне” Крамлём прапаноў Дональда Трампа. Як кажа Кір Стармер, нельга дазволіць Пуціну “гуляцца з пагадненнем”, якое прапаноўвае амерыканскі прэзідэнт.
“Поўнае ігнараванне Крамлём прапановы прэзідэнта Трампа аб спыненні агню толькі сведчыць пра тое, што Пуцін не мае сур’ёзных намераў адносна міру”
Стармер дадаў: калі Расія нарэшце сядзе за стол перамоў, Вялікабрытанія і іншыя заходнія краіны мусяць быць гатовыя сачыць за спыненнем агню.
“Калі ж не, то мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб узмацніць эканамічны ціск на Расію і дамагчыся спынення гэтай вайны”.