Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Кобрыне, дзе загінуў 11-класнік

Сталі вядомыя падрабязнасці трагедыі ў Кобрыне, дзе загінуў 11-класнік

Кобрынскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па факце смерці 17-гадовага школьніка. Як паведамляла Еўрарадыё, у другой палове дня 14 студзеня 11-класнік выкінуўся з балкона кватэры на пятым паверсе. Ён атрымаў цяжкія траўмы і праз шэсць гадзінаў памёр у рэанімацыі. На месцы здарэння праваахоўнікі знайшлі мабільны тэлефон з СМС: "Даведаюся, ці існуе Бог, і паведамлю пра гэта".

БЕЛТА паведамляе новыя падрабязнасці. Высветлілася, што школьнік жыў разам з маці, яе братамі і бабуляй (пяць гадоў таму бацька юнака скончыў жыццё самагубствам аналагічным чынам). Пра канфлікты ў сям'і нічога невядома. У кватэры ў момант здзяйснення суіцыду была знаёмая хлопца, яго дзядзька і бабуля. Ён пайшоў у свой пакой, а перад скачком з балкона адправіў дзяўчыне развітальны СМС.

Следчыя апытваюць аднакласнікаў, знаёмых і сваякоў загінулага, высвятляюць усе абставіны трагедыі, матывы ўчынка. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.