Сталі вядомыя магчымыя сапернікі "Шахцёра" і "Мінска" ў Лізе Еўропы
Лёсаванне другога раўнда еўрапейскага футбольнага кубка прайшло ў панядзелак ў швейцарскім Ньёне.
Сапернікам салігорскага "Шахцёра" ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе стане пераможца пары "Дзюдзеландж" (Люксембург) — "Мілсамі" (Малдова). Сапернікам ФК "Мінск" стане пераможца пары "Ла Фіярыта" (Сан-Марына) — "Валета" (Мальта). Матчы пройдуць 18 і 25 ліпеня.
Нагадаем, раней стаў вядомы сапернік мінскага "Дынама" ў 1-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы — літоўскі клуб "Круоя". Першы матч пройдзе 4 ліпеня ў Вільні, а гульня ў адказ — 11 ліпеня на мінскім стадыёне "Трактар". У выпадку поспеху мінскае "Дынама" выходзіць у 2-м раўндзе на "Лакаматыў" з Заграбу.
24 чэрвеня прайшло лёсаванне і кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. Сапернікам барысаўскага БАТЭ ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе будзе карагандзінскі "Шахцёр".