Сталі вядомыя імёны затрыманых "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска
Сталі вядомыя імёны "рэйкавых партызанаў" з Бабруйска, якіх 30 сакавіка затрымалі са стралянінай сілавікі.
Гэта Яўген Мінкевіч, Дзмітрый Клімаў, Уладзімір Аўрамцаў. Ім па 28-29 гадоў.
Паводле непацверджаных звестак, пасля затрымання ім мэтанакіравана стралялі ў каленныя суставы, хоць партызаны не супраціўляліся.