Сталі вядомы беларускія прадпрыемствы, якія трапілі ў 18-ы пакет санкцый ЕС

Научно-технический центр ЛЕМТ "БелОМО"

І чатыры банкі / Milex

У афіцыйным журналі Еўрапейскага саюза апублікаваны спіс беларускіх прадпрыемстваў, якія трапілі ў 18‑ы пакет санкцый.

Іх актывы замарожваюцца, ім забаронена атрымліваць сродкі і рэсурсы:

УП "Белвнешпромсервис";

НП ТАА "ОКБ ТСП";

ТАА "КБ Беспілотныя верталёты";

ААТ "Завод „Легмаш“";

УП "Навукова-тэхнічны цэнтр ЛЕМТ „БелОМО“";

ТАА "Лазерныя прыборы і тэхналогіі";

ААТ "Вістан";

ТАА "Рухсервомотор";

Спіс юрыдычных асоб пад санкцыямі пашырыўся да 55 арганізацый.

Акрамя таго, апублікаваны назвы беларускіх банкаў, у дачыненні да якіх санкцыі таксама ўзмоцнены:

"Белаграпрамбанк";

"Банк „Дабрабыт“";

"Банк развіцця Рэспублікі Беларусь";

"Белінвестбанк".

Раней гэтыя банкі былі адключаны ад сістэмы SWIFT.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.