"Стала вядомай, але хачу да бацькоў. Мне балюча"— дзяўчына, якая выжыла у Дняпры

Анастасія не спрабавала выратавацца сама, каб было больш шанцаў знайсці яе бацькоў / hromadske.ua
Анастасія не спрабавала выратавацца сама, каб было больш шанцаў знайсці яе бацькоў / hromadske.ua

Дзяўчына, якая выжыла пасля ўдару расійскай ракеты па жылому дому ў Дняпры і некалькі гадзін прасядзела на абломках вышынёй у некалькі паверхаў — Анастасія Швец. Ёй 23 гады. Некалькі месяцаў таму на фронце загінуў яе хлопец Улад. Ён быў вайскоўцам УСУ.

Цяпер Анастасія засталася без дома, загінуў яе гадаванец і хутчэй за ўсё бацькі. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram.


"Бацькі былі на кухні, якой ужо няма"

“Стала известной, но хочу к родителям. Мне больно”, — девушка, выжившая в Днепре
Анастасія з адзінай рэччу, якую яна ўзяла з хаты. З гэтай цацкай яна чакала дапамогі / @just_strange_cherry

У мяне няма слоў, у мяне няма эмоцый, я нічога не адчуваю, акрамя вялікай пустэчы ўнутры. Я не жыла, а існавала ўвесь час, спрабавала змірыцца, што майго адважнага Улада больш няма... я адчувала, што ён будзе мяне аберагаць, — піша Анастасія. — Мяне накрыла дзвярыма ў ложку. Частка кухні ў пакоі, ваннай, кухні, калідора і каморкі няма, там прорва і я бачу астатнюю частку пад'езда, чужога пад'езда. Ён збярог мяне, я амаль цэлая, нягледзячы на рану на галаве і голыя абадраныя ногі.

Я не ведаю, дзе бацькі. Кажуць, што бачылі жывымі. Я ўпэўнена, што яны былі на кухні, якой ужо няма. Ратавацца я не хацела, каб знайшлі бацькоў. Разумею, што Рычарда [гадаванца. — Еўрарадыё] ужо няма. Ён наўрад ці жывы.

Успамінаю дурныя жарты бацькі сёння, як з мамай фоткалі шчанюкоў.

Я стала папулярнай, хоць і не хацела гэтага, амаль кожны паблік мяне публікуе. А я хачу да бацькоў. Мне балюча. Ці я наогул існую?

Расійская ракета трапіла ў жылы дом у Дняпры 14 студзеня. Яна знесла цэлы сегмент будынка і знішчыла не менш за 72 кватэры. Мінімум 20 чалавек загінулі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.