Стала вядома, на які прадмет ЦТ зарэгістравалася найбольш абітурыентаў

Абітурыенты, ілюстрацыйнае фота / sb.by
Больш за 60,6 тысячы чалавек зарэгістраваліся для праходжання цэнтралізаванага тэставання (ЦТ). Пра гэта дзяржаўнаму інфармагенцтву БЕЛТА расказаў дырэктар Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў Юрый Міксюк.
Агулам абітурыенты напішуць больш за 86,2 тысячы тэстаў.
Найбольш папулярным сярод абітурыентаў прадметам ЦТ стала замежная мова: здаваць яе плануюць больш за 17,1 тысячы чалавек. Наступныя месцы займаюць фізіка (Больш за 13,7 тысячы), руская мова (больш за 11,5 тысячы), матэматыка (больш за 11,4 тысячы). Замыкае пяцёрку лідараў гісторыя Беларусі (больш за 8,5 тысячы абітурыентаў).
Цэнтралізаваныя экзамены (ЦЭ) і ЦТ пройдуць у адзіныя тэрміны для ўсіх абітурыентаў — цяперашніх выпускнікоў, выпускнікоў мінулых гадоў, а таксама каледжаў.
Іспыты пачнуццца 26 траўняя з ЦЭ і ЦТ па прадмеце на выбар. 29 траўня ўдзельнікі будуць здаваць рускую ці беларускую мову. ЦТ па прадмеце на выбар для ўсіх абітурыентаў пройдзе 2 і 5 чэрвеня. Рэзервовымі днямі для ЦТ стануць 19, 21, 23 чэрвеня, для ЦЭ — 21, 23 чэрвеня, іншыя тэрміны – 18, 20 жніўня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.