Стала вядома, чаму ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" адключалася святло

Стала вядома, чаму ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" адключалася святло

Прычынай таго, што ў верасні Нацыянальны аэрапорт "Мінск" двойчы заставаўс без святла, стала зношанае абсталяванне падстанцыі. Пра гэта заявіў намеснік гендырэктара аэрапорта па вытворчасці Васіль Корнеў, пішуць "Мінск-Навіны".

Электрычнасць знікала 13 верасня на 45 хвілін, а 29 верасня — ажно на чатыры гадзіны.

Па словах Корнева, на падстанцыі, якая абслугоўвае аэрапорт адбылося кароткае замыканне. "Прычынай стала зніжэнне ізаляцыйных характарыстык матэрыялаў з прычыны працяглага тэрміну эксплуатацыі. Такое заключэнне выдала міжведамасная камісія. Пашкоджанае абсталяванне аднавілі. Таксама паводле плана адбываецца рэканструкцыя дадзенай падстанцыі", — патлумачыў ён.

Аэрапорт мае рэзервовыя крыніцы электрасілкавання на такія выпадкі, кажа Корнеў. Усе яны прайшлі дадатковае выпрабаванне пад нагрузкай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.