Спякотны жнівень: зноў жоўты ўзровень небяспекі
Не гледзячы на тое, што да канца лета засталося зусім няшмат, спякота нагадвае пра сябе / Euroradio
Лета не саступае свае пазіцыі, і беларускія сіноптыкі зноў папярэджваюць аб анамальна высокай тэмпературы паветра. Жоўты ўзровень небяспекі аб'яўлены на панядзелак 16 жніўня.
Заўтра на большай частцы Гомельскай і Магілёўскай абласцей максімальная тэмпература паветра можа падвысіцца да +30 + 32 °С.