Справу першага намесніка начальніка Белчыгункі накіравалі ў суд
Пётр Дулуб / БЧ
У суд накіравалі справу першага намесніка начальніка Беларускай чыгункі Пятра Дулуба.
Яго затрымалі год таму, і ўвесь гэты час Дулуб знаходзіцца ў СІЗА. Тры мільёны долараў, якія ў яго знайшлі, звернутыя ў даход дзяржавы, паведамляе Генпракуратура.
Чыноўніка вінавацяць у атрыманні хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных арганізацый, а таксама наўмысным насуперак інтарэсам службы невыкананні сваіх абавязкаў з карыслівай зацікаўленасці.
У аснову справы следчыя паклалі транзіт вугалю з Казахстана ў Польшчу праз тэрыторыю Беларусі, які "парушыў інтарэсы дзяржаўнай арганізацыі чыгуначнага транспарту".
Таксама Дулуб за грошы садзейнічаў, каб камерцыйныя структуры атрымлівалі неабходныя ім для перавозак вагоны, што належаць Беларускай чыгунцы.