Спіс беларускіх палітвязняў павялічыўся на чатыры чалавекі
Турма, ілюстрацыйнае фота
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох беларусаў, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Гэта Раман Забела, Ілля Палонскі, Максім Назарчук і Дар’я Мандзік.
Усе яны праходзяць паводле "народнага" артыкула Крымінальнага кодэкса — ч. 1 арт. 342 ("Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак"). Па гэтых абвінавачаннях у Беларусі судзяць удзельнікаў пратэсных палітычных акцый.
На сёння ў Беларусі праваабаронцы налічваюць 1417 палітвязняў. Колькасць людзей, якія апынуліся за кратамі па палітычных матывах, яшчэ большая.