Следчыя арыштавалі ўсю нерухомую маёмасць сям'і Бабарыкаў

Следчыя арыштавалі ўсю нерухомую маёмасць сям'і Бабарыкаў

Следчыя наклалі арышт на нерухомую маёмасць Эдуарда Бабарыкі, піша TUT.by. Гаворка ідзе пра два дамы і адну двухпакаёвую кватэру. 

Прэтэндэнт на прэзідэнцкую пасаду Віктар Бабарыка разам з сынам Эдуардам былі затрыманыя 18 чэрвеня, калі везлі здаваць подпісы ў Цэнтрвыбаркам.
 
Сям'я Бабарыкаў мае дом у Мачанах, куды яна пераехала некалькі гадоў таму. Цяпер там жыве толькі Віктар Бабарыка. У старым доме ў Цне не жыве ніхто. Эдуард Бабарыка жыве ў кватэры ў Мінску са сваёй дзяўчына Аляксандрай Зверавай

У доме ў Мачанах 18 чэрвеня адбыўся ператрус. Каля дома ў Цне дзяжурыла машына з людзьмі ў цывільным.

Арышт на нерухомасць наклаў Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю. Тэрмін арышту не вызначаны.

Па словах старшыні КДК Івана Церцеля, Бабарыка замяшаны ў вывадзе 430 мільёнаў долараў на замежныя рахункі. 

Следчыя арыштавалі ўсю нерухомую маёмасць сям'і Бабарыкаў
Кватэра Эдуарда Бабарыкі / TUT.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.