Следчы камітэт пачаў завочную справу на Івана Краўцова

Іван Краўцоў / Белсат
Следчы камітэт пачаў так званую "спецыяльную вытворчасць" на выканаўчага сакратара Каардынацыйнай рады Івана Краўцова. Гэтае рашэнне ўзгадніў генпракурор.
Краўцову інкрымінаваныя наступныя артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці), ч. 4 арт. 209 (махлярства ў буйным памеры), ч. 1 арт. 357 (змова ці іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады), ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім).
"Спецыяльная вытворчасць" азначае, што над Краўцовым рыхтуюць завочны суд, як і над іншымі апанентамі ўлады, якія пакінулі Беларусь.
Краўцоў — палітычны актывіст, архітэктар, менеджар. Ён уваходзіць у каманду Віктара Бабарыкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.