Следчы камітэт назваў сваю версію гібелі віцебскіх міліцыянтаў
Следчы камітэт, ілюстрацыйнае фота / sk.gov.by
Следчы камітэт агучыў сваю версію гібелі двух участковых міліцыянтаў у Віцебску. Гэта "неасцярожнае абыходжанне з агнястрэльнай зброяй".
Праўда, звычайна пры неасцярожным абыходжанні са зброяй гіне адзін чалавек — той, які нешта робіць няправільна ці грэбуе мерамі бяспекі. Таму версія Следчага камітэта пакуль што выклікае шмат пытанняў.
Як расказвала Еўрарадыё, 9 студзеня ў Віцебску загінулі два ўчастковыя інспектары. Паводле афіцыйнай версіі МУС, гэта адбылося ў выніку няшчаснага выпадку. Ёсць і неафіцыйная версія. Згодна з ёй, міліцыянт у пункце аховы правапарадку застрэліў напарніка, а потым застрэліўся сам. Разгляд справы находзіцца на асабістым кантролі ў кіраўніка МУС Івана Кубракова.