“Славія” ў гонцы: мазырцы абыгралі “Смаргонь”, а “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ”

16 траўня стартваў дзевяты тур чэмпіянату Беларусі па футболе / "Славия"
16 траўня матчам у Смаргоні пачалася праграма дзевятага тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Да мясцовага клуба прыехала "Славія" і перамагла з лікам 2:0.
У цэнтральным матчы тура ў Жодзіне мясцовае "Тарпеда-БелАЗ" прайграла "Нёману" — 0:1. Нагадаем, што гэтыя каманды сустрэнуцца 24 мая ў фінале Кубка Беларусі.
У Гомелі мясцовы клуб абыграў "Нафтан" — 2:0.
Расклад астатніх гульняў тура:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.