"Славія" разграміла мінскае "Дынама" і працягвае лідарства ў Вышэйшай лізе

Мазырчане перапынілі 14-матчавую серыю без перамог у супрацьстаянні з мінскім "Дынама" / bel.football
13 красавіка трыма матчамі завяршыўся чацвёрты тур чэмпіянату Беларусі ў Вышэйшай лізе. У сталіцы "Мінск" перамог "Маладзечна" — 3:2. Гэта была ўсяго другая афіцыйная сустрэча гэтых каманд за ўсю гісторыю незалежнай Беларусі. Каманда з Маладзечна пакуль што не здолела здабыць ніводнай перамогі ў гэтым сезоне.
Цэнтральны матч тура праходзіў у Мазыры. Мясцовая "Славія" разграміла мінскае "Дынама" з лікам 3:0. Мазырчане працягваюць узначальваць чэмпіянат.
З розніцай у тры і больш мячы "Славія" да гэтага часу перамагала мінскае "Дынама" толькі двойчы: у 1999 годзе (4:0) і ў 1996-м (4:1). Таксама сёння мазырская каманда перапыніла непрыемную для сябе серыю з 14 матчаў без перамог над "Дынама".
Тур завяршыўся ў Брэсце, дзе мясцовае "Дынама" перамагло "Смаргонь" — 2:0.
Усе вынікі тура:

Турнірнае становішча:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.