СК расследаваў справу пра крадзеж флаконаў з Барысаўскага завода медпрэпаратаў

СК расследаваў справу пра крадзеж флаконаў з Барысаўскага завода медпрэпаратаў

Следчы камітэт закончыў расследаванне крымінальнай справы супраць групы асоб. Іх вінавацяць у прыўлашчванні маёмасці Барысаўскага завода медпрэпаратаў, учыненае групай асоб паводле папярэдняй змове, у буйным памеры. Справа перададзеная ў пракуратуру для накіравання ў суд. Трох чалавек узялі пад варту.  

Як паведамляе следства, жыхары Мінска і Барысава змовіліся з двума работнікамі прадпрыемства, каб красці з завода флаконы для расфасоўкі лекавых сродкаў. Зламыснікі размеркавалі паміж сабой ролі па арганізацыі і каардынаванні адгрузкі, транспарціроўкі і збыту скрадзенай маёмасці.

Следства заяўляе пра доказы па пяці эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці са снежня 2015 года па верасень 2016-га. Суму шкоды следства ацэньвае прыкладна ў 40 тысяч рублёў.

Пры аператыўна-вышуковых мерапрыемствах і следчых дзеяннях праваахоўнікі канфіскавалі сродкі сувязі, транспарт і іншыя рэчавыя доказы супрацьпраўных дзеянняў.