СК паведаміў прычыну пажары ў Ратамцы
Стала вядома, ад чаго здарыўся пажар у Ратамцы, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Як расказвала Еўрарадыё, 1 чэрвеня загарэлася стайня на тэрыторыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў аграгарадку Ратамка Мінскага раёна.
Выявілася, што конюх па ўласнай ініцыятыве працаваў з балгаркай. Іскра ад інструмента трапіла на сена. Агонь ахапіў дах стайні.
Коней удалося вывесці з памяшкання дзякуючы суладным дзеянням відавочцаў і работнікаў прадпрыемства.
Следча-аператыўная група працягвае працу.