Сіноптыкі: У нядзелю пройдуць дажджы, тэмпература — да +21
У бліжэйшыя суткі, 15 чэрвеня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е.
Уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. У асобных раёнах будуць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі — слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны ўмеркаваны, удзень месцамі — парывісты.
Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў цяпла, удзень — плюс 15-21 градус, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.