Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер амаль па ўсёй Беларусі ў пятніцу

Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны вецер амаль па ўсёй Беларусі ў пятніцу, 8 красавіка. Яго парывы будуць дасягаць 15-20 метраў за секунду. У тым ліку і ў Мінску. У нашай краіне аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі. Чакаюцца дажджы.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +3 да +10 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад +7 да +14.
У суботу ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.