Сіноптыкі папярэджваюць пра моцны снег у Гомельскай і Магілёўскай абласцях
Беларускія сіноптыкі папярэджваюць пра моцны снег у нядзелю, 9 студзеня, у Гомельскай і Магілёўскай абласцях. Ападкі прагназуюцца на раніцу і дзень у многіх раёнах. У сувязі з гэтым аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі.
У начныя гадзіны чакаецца ад -5 да -9 градусаў (у Мінску — 6-8 марозу), у дзённыя гадзіны — ад -2 да -6 (у сталіцы — ад -2 да -4 градусаў).