Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёдзіцу ў суботу
Зіма / pixabay.com
У суботу, 27 студзеня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
У многіх раёнах краіны пройдуць ападкі — снег, мокры снег, дождж. Месцамі чакаюцца туман і слабы галалёд. На дарогах будзе галалёдзіца. У сувязі з ёй сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 ніжэй за нуль, пры праясненнях будзе да 9 марозу. Удзень чакаецца ад -3 да +3.