Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі на 4 траўня

4 траўня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца ападкі — дождж, мокры снег. Удзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Вецер заходні моцны парывісты — да 15-20 метраў за секунду. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.
Уначы будзе ад -1 да +5, удзень чакаецца 9-15 цяпла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.