Сілавікі затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі
25 жніўня сілавікі затрымалі жонку палітвязня Анатоля Латушкі — Алену. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Дома ў яе адбыўся ператрус па крымінальнай справе паводле арт. 342 КК (дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Дзе жанчына знаходзіцца цяпер, невядома.
Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі.