Сілавікі затрымалі дырэктарку турагенцтва "Віяполь" Галіну Патаеву
У Мінску затрымалі кіраўніцу турыстычнага агенцтва "Віяполь", выкладчыцу кафедры эканамічнай геаграфіі БДУ Галіну Патаеву. Інфармацыя пра гэта з'явілася ў праўладных ТГ-каналах.
Жанчыне вінавацяць ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года і "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Таксама сілавікі пішуць, што на яе старонках у сацсетках нібыта былі лагатыпы незалежных СМІ і нацыянальная сімволіка.
Турагенцтва "Віяполь" ладзіла экскурсіі па Беларусі, у тым ліку беларускамоўныя.