Сілавікі не змаглі запісаць відэа з затрыманым жыхаром Шумілінскага раёна
Арцём Кабылкоў / facebook.com
Сілавікі не змаглі запісаць патрэбнае ім відэа з затрыманым жыхаром Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. "Свае дзеянні ў сетцы інтэрнэт адмаўляюся каментаваць", — сказаў мужчына.
Як піша @mediazona_by, затрыманы — гэта Арцём Кабылкоў, які жыве ў вёсцы Мікалаева. Міліцыя знайшла яго фота ў майцы з гербам "Пагоня", а таксама рэпосты ў сацсетках выдання, якое ў РБ было прызнанае "экстрэмісцкім".
Шумілінскі міліцыянер / svaboda.org