Што яднае беларускіх і канадскіх панкаў: The Real McKenzies + Dzieciuki — эфір

Афіша канцэрта
Беларускія музыкі ў вымушанай эміграцыі не толькі працягваюць сваю творчасць — выдаюць новыя альбомы, бяруць удзел у фестывалях і граюць канцэрты амаль па ўсім свеце — але і паглыбляюцца ў мясцовую і сусветную канцэртную і фестывальную культуры. Ужо не дзіва, калі ў беларускім гурце граюць музыкі з іншых краін, а вядомыя замежныя гурты ладзяць сумесныя гастролі з беларускімі калегамі. Апошні з прыкладаў: супольныя канцэрты канадскага фолк-панк-гурта "The Real McKenzies" і беларускіх фолк-панкаў "DZIECIUKI" ў Кракаве і Варшаве.
Чым цікавы канадскі фолк-панк-гурт "The Real McKenzies" і як яны пасябраваліся з беларускімі "DZIECIUKамі"? Як успрымае публіка іх сумесныя выступы і ці няма моўных перашкодаў для паразумення як у музыкаў, так і ў фанаў гуртоў? Ці атрымліваецца ў беларускіх панкаў знайсці сваё месца на замежнай сцэне і выйсці з “беларускай бурбалкі”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з удзельнікам гурта Dzieciuki Алесем Дзянісавым у 15:00.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.