Штармавое папярэджанне праз спёку аб'яўлена ў Беларусі на нядзелю
Лето в Беларуси / Еврорадио
Штармавое папярэджанне праз спёку аб'яўлена ў Беларусі на 18 чэрвеня. Пра гэта паведамляюць сіноптыкі.
На большай частцы тэрыторыі Мінскай вобласці, а па Віцебскай і Магілёўскай абласцях месцамі захаваецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас). Белгідрамет аб'явіў чырвоны ўзровень небяспекі. У дзённы час на большай частцы Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей максімальная тэмпература паветра дасягне плюс 30-31 градуса.