“Шлях да волі праз кайданы”: як дамагчыся вызвалення палітвязняў — эфір

Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае / t.me/racyja/

Ад нядаўніх часоў у календары беларусаў з’явілася яшчэ адна памятная дата, якая выпадает на 21 траўня — “Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”. А ўсё таму, што за апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. Працяглы час лічба вязняў, толькі афіцыйна прызнаных праваабаронцамі палітзняволенымі, не становіцца меньш за тысячу. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль. Каб звярнуць увагу на лёс і пакуты палітвязняў і іх сем’яў у Варшаве 18 траўня адбудзецца акцыя “Шлях да волі праз кайданы”.

Чаму менавіта 21 траўня абраны як “Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі”? Што вымушаныя трываць зняволеныя ў лукашэнкаўскіх катавальнях і ці не ўскладняе жыццё вязням статус палітзняволенага і ўвага да іх лёсу грамадства? Ці здольныя беларусы замежжа акцыямі паўплываць на лёс палітвязняў і ці захавалася ў нашай супольнасці салідарнасць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былая палітзняволеная Ірына Шчасная і сябра Беларускай асацыяцыі палітвязняў Алег Кулеша ў 15:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.