Сепаратысты з усходу Украіны спрабуюць замацавацца ў Данецку

Адна з такіх калон пакінула Канстанцінаўку, паведамляе УНІАН са спасылкай на выданне “Новости Донбасса”. Паводле выдання, сепаратысты маюць замацавацца ў Данецку, бо разлічваюць завербаваць тут у свае шэрагі мясцовае насельніцтва і атрымаць дадатковыя рэсурсы. Гэта звязана з тым, што ў выніку дзеянняў украінскіх памежнікаў і вайскоўцаў значна скарацілася плынь дапамогі баевікам з Расіі. Ім бракуе зброі, грошай і наймітаў.

Пакуль што калоны баевікоў без перашкодаў рухаюцца па тэрыторыі вобласці — украінская авіяцыя не бамбіць іх. Як паведамлялася раней, сёння ўначы сепаратысты пакінулі Славянск і рушылі ў бок Краматорска і Арцёмаўска. На блокпастах вакол горада засталася невялікая колькасць баевікоў з мясцовых жыхароў.

Паводле інфармацыі выдання, асноўныя адміністратыўныя будынкі гораду замінаваныя. Паплечнікі расійскага тэрарыста Ігара Гіркіна (Стралка) з’явіліся ў Краматорску, дзе размясцілі сцяг “стралкоўцаў” на гарсавеце.

У Данецку прадстаўнікі ДНР пакуль не вызначыліся, ці будуць супрацоўнічаць са “стралкоўцамі”.

Фота: REUTERS