Сайт "Нашай Нівы" не працуе, дамен выстаўлены на аўкцыён

25 чэрвеня ў многіх карыстальнікаў перастаў адчыняцца сайт "Нашай Нівы". Сайт nn.by не адчыняецца не толькі ў Беларусі, але і ў іншых краінах — ёсць звесткі прынамсі з Расіі ды Ізраіля.
Тым часам карыстальнікі мабільнага інтэрнэта МТС кажуць, што сайт адчыняецца і добра працуе.
Хостар "Надзейныя праграмы" паведамляе, што дамен nn.by будзе прададзены праз дабрачынны аўкцыён даменаў. Не выключана, што ўладальнікі сайта выпадкова не працягнулі рэгістрацыю дамена.
Супрацоўнікі рэдакцыі "Нашай Нівы" ў сацсетках пішуць, што разбіраюцца з сітуацыяй.

Сайт nn.by прададуць з аўкцыёна

Супрацоўнікі рэдакцыі высвятляюць, што адбылося
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.