Сайт "Беларускі партызан" часова заблакаваны

Сайт "Беларускі партызан" часова заблакаваны

Сайт "Беларускі партызан" перастаў адчыняцца. Замест галоўнай старонкі з’яўляецца паведамленне, што дзеянне дамена прыпынена. Гэта адбылося з-за таго, што e-mail адрас уладальніка не пацверджаны.

Як патлумачылі Еўрарадыё ў рэдакцыі "Беларускага партызана", праблема ўзнікла з-за аб’яднання сервераў сайта. Пасля гэтага правайдар запатрабаваў пацвердзіць правы на дамен. Правы былі ў забітага стваральніка сайта Паўла Шарамета. На пошук пароля і пацверджанне пайшло шмат часу, таму дамен заблакавалі.

Рэдакцыя просіць чытачоў пачакаць. Дамен пацверджаны, праца сайта будзе адноўлена, але на гэта можа пасці некаторы час. Аднаўленне працы дамена можа заняць да 48 гадзін.