Самалёт Мінск-Дубай сеў у Баку

Самалёт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Шэраг міжнародных авіярэйсаў быліў вымушаныя сесці ў аэрапорце Баку пасля таго як Ізраіль атакаваў іранскія аб'екты ядзернай праграмы.
У міжнародны аэрапорт Гейдар Аліеў, як паведамляе Baku.ws, звярнуліся шэраг авіякампаній, заклапочаныя бяспекай палётаў. Зранку 13 чэрвеня там прызямліўся самалёт рэйса Мінск-Дубай авіякампаніі Fly Dubai.
Таксама ў бакінскім аэрапорце селі наступныя рэйсы:
кампанія "AJet" — Стамбул-Тэгеран (Boeing 737)
кампанія "Fly Dubai" — Казань-Дубай, Санкт-Пецярбург-Дубай, Масква-Дубай (Boeing 737)
кампанія "Air Arabia" — Масква-Шарджа (Airbus A320)
кампанія "Jazeera Airways" — Махачкала-Кувейт, Масква-Кувейт (Airbus A320)
кампанія "Etihad Airways" –— Масква-Абу-Дабі (Boeing 787)
кампанія "Turkish Airlines" — Стамбул-Пхукет (Airbus A330)
Рэйс авіякампаніі FlyDubai, які вылецеў з Мінска ў Дубай сёння ўначы, мусіў прыбыць у пункт прызначэння ў 7:40 паводле мясцовага часу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.