Самалёт “Белавія” ў колерах World of Tanks прыляцеў у Мінск (відэа)

Самалёт “Белавія” ў колерах World of Tanks прыляцеў у Мінск (відэа)

Самалёт “Белавія”, расфарбаваны ў колеры гульні World of Tanks, 29 ліпеня прыбыў у нацыянальны аэрапорт “Мінск”.

Пакуль невядома, як доўга лайнер будзе насіць на сабе лагатып самай вядомай беларускай гульні. Не раскрываецца таксама, колькі распрацоўшчыкам World of Tanks каштавала такая рэклама.