Самалёт “Белавія” не змог прызямліцца ў Маскве і вярнуўся ў Мінск

Самалёт “Белавія” не змог прызямліцца ў Маскве і вярнуўся ў Мінск

Самалёт “Белавія”, які рабіў ранішні рэйс Мінск — Масква, не змог прызямліцца ў аэрапорце “Дамадзедава” з-за моцнага тумана і вярнуўся ў беларускую сталіцу. Пра гэта паведамляе kyky.org са спасылкай на пасажыраў рэйса.

У кампаніі “Белавія” сайту пацвердзілі гэтую інфармацыю. У Маскве быў моцны туман, таму прынялі рашэнне ляцець назад, у Мінск. Пасажыраў перасадзілі на іншыя рэйсы.

Фота: tourprom.ru